Jump to content
Wikimedia Meta-Wiki

Тэхнічнае/Пераключэньне сэрвэру

From Meta, a Wikimedia project coordination wiki
< Tech
This page is a translated version of the page Tech/Server switch and the translation is 100% complete.
Other languages:

Вашая вікі неўзабаве пяройдзе ў стан толькі для чытаньня

Прачытаць гэтае паведамленьне іншай мовайPlease help translate to your language

Фундацыя Вікімэдыя пераключыць рух між сваімі цэнтрамі зьвестак. Гэта забясьпечыць даступнасьць Вікіпэдыі і іншых праектаў Вікімэдыі ў онлайне нават у выпадку катастрофы.

Увесь трафік будзе пераключаны 25 верасьня. Выпрабаваньне пачнецца а 15:00 UTC .

На жаль, праз пэўныя абмежаваньні ў MediaWiki, пры пераключэньні ўсе рэдагаваньні мусяць спыніцца. Перапрашаем за нязручнасьці і прыкладаем усе намаганьні да іхняй мінімізацыі ў будучыні.

За 30 хвілінаў да пачатку апэрацыі ва ўсіх віках зьявіцца абвестка пра гэта. Гэты банэр заставацьмецца бачным да канца апэрацыі.

Цягам кароткага пэрыяду вы зможаце толькі чытаць, але не рэдагаваць усе вікі.

  • У серада 25 верасьня 2024, рэдагаваньне будзе недаступнае максымум на гадзіну.
  • Пры спробе рэдагаваньняў у гэты час вы пабачыце паведамленьне пра памылку. Мы спадзяемся, што рэдагаваньні ў гэтыя хвіліны ня будуць страчаныя, аднак гарантаваць гэтага ня можам. Калі вы бачыце паведамленьне пра памылку, пачакайце, калі ласка, пакуль усё не адновіцца. Пасьля гэтага вы зможаце захаваць сваё рэдагаваньне. Аднак на ўсялякі выпадак мы раім вам сьпярша стварыць копію вашых зьмяненьняў.

Іншыя наступствы:

  • Фонавыя задачы запаволяцца, а некаторыя могуць спыніцца. Чырвоныя спасылкі могуць абнаўляцца ня так хутка, як звычайна. Калі вы створыце артыкул, на які ўжо недзе існуе спасылка, спасылка застанецца чырвонаю даўжэй, чым звычайна. Некаторыя доўгатрывалыя сцэнары мусяць быць спыненыя.
  • Чакаем, што разгортваньне коду пройдзе як звычайна. Аднак у асобных выпадках пры патрэбе могуць адбывацца замарожваньні коду.
  • GitLab будзе недаступны цягам прыкладна 90 хвілінаў.

Пры неабходнасьці гэтыя пляны могуць быць адкладзеныя. З раскладам можна азнаёміцца на wikitech.wikimedia.org. Любыя зьмяненьні будуць прадстаўленыя ў раскладзе.

Калі ласка, падзялецеся гэтай інфармацыяй з вашай супольнасьцю.

User:Trizek (WMF) (talk)


AltStyle によって変換されたページ (->オリジナル) /